Перад Новым годам у Беларусі ўзмацнілі кантроль за незаконным высяканнем дрэваў
19.12.2021 / 17:11
Супрацоўнікі лясгасаў будуць рэгулярна праводзіць прафілактычныя рэйды. Выяўляць парушэнні дапамогуць і фотапасткі, паведамляе тэлеграм-канал Мінлясгаса.
Мігрант сячэ дрэва на беларуска-польскай мяжы 15 лістапада. Фота БелТА.
На асобных участках дарог будуць арганізаваныя пасты па надглядзе транспартных сродкаў на наяўнасць суправаджальных дакументаў на лясную прадукцыю.
Незаконнае высяканне дрэў у Беларусі караецца штрафам у памеры ад 145 да 870 рублёў.