БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі — 1203 выпадкі кавіду

23.12.2021 / 16:2

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1203 выпадкі заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1498 чалавек.

Учора паведамлялася пра 1654 выпадкі.

З пачатку пандэміі быў зарэгістраваны 689 151 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 681 250 пацыентаў.

За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час 5 449), выкананыя 24 472 тэсты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула