БЕЛ Ł РУС

Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія

23.12.2021 / 16:53

Nashaniva.com

Да санкцый супраць беларускага рэжыму далучыліся балканскія кандыдаты на ўступленне ў Еўразвяз: Албанія, Паўночная Македонія, Сербія і Чарнагорыя. Акрамя іх, пяты пакет падтрымалі Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн.

Калі далучэнне да санкцый Албаніі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і іншых краін здзіўлення не выклікае, то наяўнасць у спісе Сербіі дастаткова нечаканая.

Бо яе кіраўніцтва — прарасійскае, ды і сам беларускі рэжым здаўна меў з гэтай краінай цалкам прыстойныя адносіны.

Нават у апошнія паўтара года гэтыя адносіны вылучаліся на агульнаеўрапейскім фоне. І сербскія, і беларускія ўлады часта публічна казалі пра зацікаўленасць у захаванні ўзаемных прыязных стасункаў. Афіцыйныя беларускія СМІ апошнім часам шмат пісалі пра бліскучыя перспектывы беларуска-сербскага супрацоўніцтва, на Сербію не распаўсюджваліся ўведзеныя рэжымам «контрсанкцыі». 

Але падобна, што еўрапейскія партнёры паставілі сербаў перад выбарам: добрыя адносіны з Еўразвязам ці працяг заігрыванняў з беларускім рэжымам. І гэты выбар, здаецца, зроблены не на карысць рэжыму. 

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі

Прэзідэнт Вучыч: Сербія захавае дружбу з Беларуссю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула