БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі школьнік пагражаў знаёмай расказаць бацькам, што яна курыць. І загуляўся

23.12.2021 / 18:35

Nashaniva.com

Даведаўшыся праз Інстаграм, што 14-гадовая дзяўчына курыць, яе 15-гадовы інтэрнэт-сябар стаў пагражаць, што раскажа пра гэта яе бацькам. Адкупіцца ж прапанаваў 40 рублямі. 

Такіх грошай дзяўчына не мела, таму прыняла альтэрнатыўную прапанову — даслаць хлопцу свае аголеныя фота. Але гэтым сваю сітуацыю толькі ўскладніла. Пагрозы хлопца сталі яшчэ страшнейшымі: ён паабяцаў выставіць дасланыя фота ў Сеціва. Стаўка адступнога, праўда, засталася ранейшай — 40 рублёў. 

Урэшце праз агульную знаёмую, з якой шантажыст падзяліўся інтымнымі фота, пра ўсё гэта даведалася маці дзяўчыны, якая звярнулася ў міліцыю. 

У выніку хлопец стаў фігурантам крымінальнай справы па ч. 1 арт. 208 КК («Вымагальніцтва»). А яна прадугледжвае нават да 5 гадоў зняволення.

Студэнт назваўся міліцыянерам і шантажаваў падлетка

У Мінску дзевяцікласнік «замініраваў» школу і дзіцячы садок

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула