БЕЛ Ł РУС

Беларускае тэлебачанне на Божае Нараджэнне пакажа святочныя набажэнствы з Мінска і Ватыкана

23.12.2021 / 21:32

Nashaniva.com

Жывыя трансляцыі калядных набажэнстваў з Мінска і Ватыкана 24 і 25 снежня можна будзе паглядзець па тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 3».

vaticannews.va

На тэлеканале «Беларусь 1» 24 снежня ў 21:45 пачнецца жывая трансляцыя імшы з мінскага Архікафедральнага касцёла Прасвятой Панны Марыі. Узначаліць яе арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Пасля гэтага ў 23:45 у жывым эфіры будзе святочная імша з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

25 снежня ў 07:50 на «Беларусь 1» да вернікаў звернецца арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а ў 18:50 у эфіры «Беларусь 3» — Папа Францішак з пасланнем і дабраслаўленнем «Гораду і свету».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула