БЕЛ Ł РУС

Міністр ЖКГ: Насельніцтва аплачвае каля 83% сабекошту камуналкі

23.12.2021 / 21:30

Nashaniva.com

Насельніцтва аплачвае каля 83% сабекошту камунальных паслуг. Пра гэта сказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель у эфіры АНТ.

Адказваючы на пытанне, наколькі сёння беларусы пакрываюць выдаткі на камуналку, міністр сказаў: «Пры гэтых цэнах да канца года мы прагназуем убачыць лічбу каля 83%. Гэта значыць на сённяшні дзень спажыўцы жыллёва-камунальных паслуг аплачваюць усе паслугі практычна па сабекошце, за выключэннем двух: ацяпленне і падагрэў вады. Тут 20% сабекошту аплачвае насельніцтва, 80% пакрывае дзяржава».

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што некаторыя катэгорыі грамадзян плацяць за гэтыя паслугі ў поўным аб'ёме: гэта не занятыя ў эканоміцы і ўладальнікі кватэр, дзе ніхто не прапісаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула