БЕЛ Ł РУС

Дзесяць самалётаў з беларускімі міратворцамі пакінулі Казахстан

14.01.2022 / 8:24

Nashaniva.com

Беларускія падраздзяленні Калектыўных міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якія выконвалі задачы па ахове сацыяльна значных аб'ектаў у Казахстане, вылецелі ў Мінскую вобласць на самалётах ваенных сіл Расіі.

Беларускія вайскоўцы бралі ўдзел у ахове стратэгічна важных аб'ектаў. Фота Мінабароны.

«Дзесяць самалётаў з міратворцамі АДКБ Рэспублікі Беларусь, завяршыўшы пагрузку, вылецелі з аэрадрома Жытыген у Мінскую вобласць», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ваеннага ведамства.

13 студзеня пачаўся вывад войскаў АДКБ — Беларусі, Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана — з Казахстана, дзе яны дапамагалі ў аднаўленні парадку. Урачыстая цырымонія провадаў адбылася ў Алматы.

Завершана місія АДКБ у Казахстане. Беларускі кантынгент пачалі выводзіць ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула