БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне загінуў мужчына. Выбухнуў снарад, які ён перавозіў

14.01.2022 / 10:21

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 13 студзеня ў Полацкім раёне. Двое мясцовых жыхароў амаль год захоўвалі не менш за восем снарадаў «танкавы стрэл 125 мм» у лесе каля былога палігона.

Фота СК

Учора яны вырашылі выкарыстаць адзін з боепрыпасаў, каб падарваць бетонныя канструкцыі. Пры транспарціроўцы снарад здэтанаваў, паведамляе СК.

59-гадовы мужчына загінуў.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула