Новая хваля кавіду ў Беларусі пойдзе на спад толькі праз паўтара-два месяцы
Пра гэта распавяла ў эфіры «Беларусь-1» загадчыца лабараторыі дыягностыкі ВІЧ і спадарожных інфекцый РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Алена Гасіч. Па яе словах, прыкладна 90% новых выпадкаў захворвання на кавід па Мінску прыпадае на варыянт «амікрон». Пры гэтым застаецца цыркуляцыя «дэльты».
«Па вопыце краін, якія ўжо праходзяць гэтую эпідэмію, хутчэй за ўсё, гэта будзе паўтара-два месяцы. Але шмат у чым гэта залежыць яшчэ і ад кожнага з нас», — сказала Алена Гасіч, адказваючы на пытанне аб тым, калі новая хваля пойдзе на спад.
Па словах загадчыцы лабараторыі, упершыню варыянт «амікрон» у Беларусі зафіксавалі ў канцы снежня мінулага года.
— Сёння мы ўвайшлі ў хвалю распаўсюджвання эпідэміі, і гэтым абумоўленая вялікая колькасць новых выпадкаў, — патлумачыла Алена Гасіч.