БЕЛ Ł РУС

КХЛ датэрмінова завяршыла рэгулярны чэмпіянат. Ці трапіла мінскае «Дынама» ў Кубак Гагарына?

6.02.2022 / 9:0

Nashaniva.com

КХЛ датэрмінова завяршыла рэгулярны чэмпіянат. Сярод прычын такога рашэння — пандэмія каранавіруса, з-ха чаго існуе рызыка заражэння гульцоў.

Фота: ХК «Дынама» Мінск

Чэмпіянат быў прыпынены яшчэ ў сярэдзіны студзеня. Да таго ж планавалася, што будзе тайм-аут, выкліканы хакейным турнірам Алімпіяды.

Фактычна камандам пасля Алімпіяды заставалася б згуляяць па тры гульні. Аднак кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі вырашыла засяродзіцца на Кубку Гагарына (г.зн. плэй-оф).

Мінскае «Дынама» знаходзіцца на 8-м месцы з 54 баламі ў 47 гульні. У Кубку Гагарына яно згуляе з лідарам Заходняй канферэнцыі пецярбургскім СКА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула