БЕЛ Ł РУС

У Івацэвіцкім раёне мужчыну прыціснула школьным аўтобусам

6.02.2022 / 10:13

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў суботу каля 12:20. Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі, што пад аўтобусам за пярэднім правым колам ляжаў 60-гадовы мужчына.

Фота: МНС

Ён быў у прытомнасці, ляжаў на спіне, аднак самастойна выбрацца не мог. 

Работнікі МНС стабілізавалі аўтобус, пнеўматычным дамкратам прыўзнялі яго і акуратна дасталі мужчыну. Яго шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула