БЕЛ Ł РУС

Маці 19-гадовай Сафіі Малашэвіч не атрымлівае ніякіх звестак ад дачкі амаль месяц

6.02.2022 / 11:20

Nashaniva.com

Маці 19-гадовай Сафіі Малашэвіч, якую асудзілі да 2 гадоў калоніі, страціла з ёй сувязь. 31 снежня дзяўчына даслала канверт з малюнкамi, але Святлана атрымала яго толькi 13 студзеня.

Апошні раз Сафія тэлефанавала дадому 8 студзеня. Тады яна паведаміла, што яе перавялі ў 13 атрад. З таго часу маці не атрымлівае ні адказы на лісты, ні званкі з калоніі. Святлана кажа, што у спецчасцi не адказваюць, дзе знаходзіцца палітзняволеная, а ў санчастцы працуе аўтаадказнік, паведамляюць правааабаронцы.

Сафію затрымалі 6 верасня 2020 года на акцыі пратэсту «Марш адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы.

Ёй выставілі абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339. Суд пакараў яе 2 гадамі калоніі.

Чытайце таксама:

Маналог мамы Сафіі Малашэвіч: «Я веру, што хутка Зося будзе на волі»

18-гадовая Сафія Малашэвіч, што распісала «Рубяжы», у апошнім слове: Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання

«Мяне абурае сацыяльная несправядлівасць». Пачаўся суд па справе 18-гадовай Сафіі, якая распісала «Рубяжы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула