БЕЛ Ł РУС

Раніцай на МКАД сутыкнулася восем аўтамабіляў ФОТЫ

21.02.2022 / 15:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 7:50 на 19-м кіламетры МКАД.

«Фвльксваген Кэдзі» рухаўся па вонкавым кальцы і з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі сутыкнуўся з «Фальксвагенам Пола».

У гэты момант кіроўца «Фальксвагена Бора», які рухаўся ззаду, каб пазбегнуць сутыкнення, пачаў перастройвацца ў суседнюю паласу і зачапіў грузавы «ДАФ». Ад удару легкавік адкінула направа, дзе ён пашкодзіў аўтамабіль «Хёндэ».

У сваю чаргу, «Хёндэ» дагнаў «БМВ». А грузавік здзейсніў сутыкненне з «Таётай», якую развярнула і адкінула ў адбойнік. Затым у «ДАФ» урэзаўся «Кіа».

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр аўтамабіля «Таёта» атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула