БЕЛ Ł РУС

Google заблакаваў у ЕС ютуб-каналы, звязаныя з RT і Sputnik

1.03.2022 / 14:7

Nashaniva.com

Кампанія Google абвясціла пра блакаванне на тэрыторыі Еўрасаюза ютуб-каналаў, звязаных з расійскімі дзяржаўнымі медыя RT і Sputnik.

Рашэнне было прынятае на фоне вайны ва Украіне, паведамляецца ў Твітары еўрапейскага прадстаўніцтва кампаніі.

Напярэдадні аб абмежаванні доступу да RT і Sputnik па ўсім ЕС абвясціла кампанія Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram. У той жа дзень Twitter пачаў маркіраваць твіты са спасылкамі на расійскія дзяржаўныя СМІ.

Па даных Variety, стрымінгавы сэрвіс Netflix адмовіўся трансляваць 20 расійскіх каналаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула