БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Беларусі: Ні пад Чарнігавам, ні пад Кіевам няма і не можа быць беларускіх вайскоўцаў

1.03.2022 / 16:39

Nashaniva.com

Міністэрства абароны Беларусі чарговы раз абвергла інфармацыю пра ўдзел беларускіх вайскоўцаў у вайне ва Украіне.

Іна Гарбачова. Фота Мінабароны

«Міністэрства абароны не аднойчы заяўляла аб тым, што ўсе беларускія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. У пунктах пастаяннай дыслакацыі. І не бяруць удзел у спецыяльнай аперацыі на Данбасе», — сказала афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Іна Гарбачова.

Беларускія афіцыйныя ведамствы вайну ва Украіне, падчас якой расійскія войскі заходзяць туды з Беларусі, працягваюць называць «спецыяльнай аперацыяй на Данбасе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула