БЕЛ Ł РУС

«Гэта легітымная заяўка»: старшыня Еўрарады заклікаў аператыўна разгледзець уступленне Украіны ў ЕС

1.03.2022 / 17:29

Nashaniva.com

Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што заяўка Украіны на ўступленне — гэта «легітымная заяўка, мы павінны разгледзець яе сур'ёзна ў гэтыя цяжкія часы».

Шарль Мішэль. Фота: Reuters

Адпаведную заяву Мішэль зрабіў 1 сакавіка падчас пасяджэння Еўрапарламента.

Мішэль пасля выступу прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага падкрэсліў, што Украіна чакае рашэнняў.

«Некалькі хвілін таму прэзідэнт Зяленскі адкрыў сэрца і нагадаў аб заяўцы на афіцыйнае сяброўства ў ЕС. Я думаю, нам трэба дзейнічаць… Гэта цяжкае рашэнне, але мы павінны… выпрацаваць рашэнне, каб Рада магла разгледзець гэтае пытанне», — заявіў Мішэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула