БЕЛ Ł РУС

Беларускі МЗС кажа, што забойства беларускіх дальнабойнікаў у Італіі — фэйк

1.03.2022 / 20:31

Nashaniva.com

«Гэта паведамленне — фэйк, паліцыя праверыла, ні ў Балонні, ні ў рэгіёне ў цэлым не зафіксаваныя выпадкі гібелі беларусаў ні ўчора, ні сёння», — гаворыцца ў паведамленні.

Скрын з відэа.

Раней з'яўлялася інфармацыя аб тым, што ўкраінцы нібыта напалі на беларускіх дальнабойнікаў на стаянцы для фураў у італьянскай Балонні і забілі іх.

«Зарэзалі пацана, яму было 26 гадоў. За што? Таму што ў яго проста былі беларускія нумары», — распаўсюджвалася відэа, на якім нейкі чалавек казаў такія словы. Перад гэтым ішоў паказ нейкай бойкі. У ёй нібыта 11 украінцаў напалі на беларускіх кіроўцаў, у выніку аднаго беларуса зарэзалі, а другога — збілі да смерці.

Пасля ўсё гэта актыўна распаўсюджвалася ў расійскіх праўласных рэсурсах, магчыма, са свядомай мэтай узбудзіць нянавісць да ўкраінцаў з боку беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула