Украінская разведка: Пуцін рыхтуе тэракт на Чарнобыльскай АЭС, каб абвінаваціць Украіну
Паводле звестак украінскай разведкі, Уладзімір Пуцін аддаў загад аб падрыхтоўцы тэракта на Чарнобыльскай атамнай станцыі, адказнасць за якую «прыпішуць» Украіне, піша УНІАН.
Фота: УНІАН
Для імітацыі датычнасці ўкраінскіх вайскоўцаў да катастрофы на ЧАЭС акупанты спрабуюць стварыць фэйкавыя «довады», каб пацвердзіць сваю версію. У прыватнасці, у раёне аэрапорта Антонава ў Гастомелі заўважылі расійскія аўтарэфрыжератары, якія збіралі целы загінулых украінскіх байцоў. Ёсць верагоднасць, што іх выдадуць за забітых дыверсантаў у зоне ЧАЭС.
Паводле разведкі, Пуцін гатовы звярнуцца да ядзернага шантажу сусветнай супольнасці з-за падтрымкі Украіны.
У цяперашні момант ЧАЭС цалкам адключаная ад сістэм маніторынгу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).