Сёння адбыўся першы паўнавартасны абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай
24.03.2022 / 17:49
10 расійскіх вайскоўцаў абмянялі на 10 палонных украінцаў, паведаміла віцэ-прэм’ер Украіны Ірына Верашчук.
Расійскія палонныя на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Фота AP
Таксама ў Расію адправілі 11 цывільных маракоў з затопленага каля Адэсы судна.
У абмен на іх дадому вяртаюцца 19 украінскіх цывільных маракоў з ратавальнага судна «Сапфір», якое спрабавала забраць вайскоўцаў з вострава Змяіны. Само судна таксама вернецца ва Украіну па ўмовах абмену.