У Гродне затрымалі Іну Шырокую
6.04.2022 / 13:6
Раніцай 6 красавіка ў сябе дома ў Гродне затрымалі 45-гадовую Іну Шырокую
Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што яе забіраюць у мінскі Следчы камітэт за «падзеі 2020 года».
У жанчыны трое непаўналетніх дзяцей.
Пакуль яе статус, артыкул і месцазнаходжанне невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.