БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Еўракамісіі: Дэфолт Расіі з'яўляецца толькі пытаннем часу

18.04.2022 / 7:49

Nashaniva.com

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен папярэдзіла пра хуткі дэфолт Расіі праз заходнія санкцыі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.

Палітык адзначыла, што, па прагнозах, ВУП у Расіі знізіцца на 11%, паколькі краіну пакінулі сотні буйных кампаній і экспертаў.

Акрамя гэтага, суразмоўца выдання назвала дзяржаўнае банкруцтва краіны «пытаннем часу».

— Санкцыі тыдзень за тыднем усё глыбей уядаюцца ў расійскую эканоміку: экспарт тавараў у Расію ўпаў на 70%, — сказала фон дэр Ляен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула