БЕЛ Ł РУС

Пілот верталёта, які, як меркавалася, мог аддзяліцца ад групы і зляцець ва Украіну, загінуў

18.04.2022 / 9:11

Nashaniva.com

Учора ва Ульянаўскай вобласці Расіі быў пахаваны расійскі ваенны лётчык Цімур Кіпчатаў.

 

Ён загінуў 4 красавіка 2022 года, піша тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Выданне робіць выснову, што гаворка ідзе пра пілота зніклага верталёта, які вылецеў 4 красавіка ў складзе групы з 6 верталётаў з ваеннага аэрадрома «Зябраўка» (Гомельская вобласць) і ўзяў курс на ваенны аэрадром «Шаталава» (Смаленская вобласць). Пасля ён адхіліўся ад курсу, сышоў у бок перасячэння межаў Беларусі, Расіі і Украіны і знік. 

У сеціве быў апублікаваны радыёперахоп перамоваў пілотаў групы расійскіх вайсковых верталётаў і дыспетчара: «812-й, ты где сейчас находишься, скажи по-честному?… Тимурчик, б***ь, скажи нам, пожалуйста, по русскому языку. Вы остались там или нет?». 

Меркавалася, што адзін з верталётаў мог уляцець ва Украіну, каб там здацца ў палон дзеля грашовай кампенсацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула