БЕЛ Ł РУС

Санкцыі закранулі 40 працэнтаў экспарту «Беллеспаперапрама»

18.04.2022 / 9:39

Nashaniva.com

Цяпер на прадпрыемстве працуюць над тым, каб знайсці альтэрнатыву рынку ЕС.

Пра гэта ў эфіры СТВ распавёў старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» Міхаіл Касько.

«Мы павінны разумець, што санкцыі нас не маглі не закрануць, паколькі звыш 40% экспарту прадукцыі канцэрна адпраўлялася на рынкі Еўрапейскага Саюза. Мы ў пэўнай ступені абмежаваныя сёння ў пастаўках туды нашай прадукцыі. У сувязі з гэтым намі былі распрацаваныя антысанкцыйныя праграмы. І цяпер мы працуем над тым, каб знайсці альтэрнатыву Еўрапейскаму саюзу», — сказаў Міхаіл Касько.

Ён адзначыў, што канцэрн даўно наладзіў супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі і прадпрымальнікамі. «Асобныя нашы мэблевыя фабрыкі, якія ва ўсіх на слыху, маюць развітую збытавую сетку па ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, уласныя крамы. Паспяхова наладжанае супрацоўніцтва ў пастаўках асобнай сыравіны, хімічнай прадукцыі ў першую чаргу. Прыемна, што першая машына з мэбляй паехала на Далёкі Усход, у Хабараўскі край», — сказаў кіраўнік канцэрна.

Таксама ён дадаў, што «Беллеспаперапрам» даўно працуе на кітайскім рынку. Па выніках мінулага года экспарт у гэты рэгіён выйшаў на 5-е месца. «Мы даўно пастаўляем туды цэлюлозу. Кітай — адзін з найбуйнейшых нашых спажыўцоў. І цяпер працуем над тым, каб пашырыць асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца туды. Ужо пайшлі першыя кантэйнерныя цягнікі з пілапрадукцыяй», — адзначыў Міхаіл Касько.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула