БЕЛ Ł РУС

Анжаліка Борыс апублікавала першы допіс у Фэйсбуку пасля выхаду з СІЗА

18.04.2022 / 9:56

Nashaniva.com

У допісе яна павіншавала вернікаў з Вялікаднем.

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс апублікавала першы пост пасля пераводу пад хатні арышт.

«Дарагія сябры і знаёмыя, няхай уваскрэслы Езус напоўніць вашы сэрцы любоўю і светам, хай ён ператворыць кожны смутак у радасць, а кожны неспакой у шчасце і надзею на лепшае заўтра. Здаровы і мірны свет!!! Дзякуй ад усяго сэрца за падтрымку, Салідарнасць і малітву», — напісала Борыс.

Старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі была затрыманая 23 сакавіка 2021 года па так званай «справе палякаў». Год яна правяла пад арыштам, 25 сакавіка 2022-га яе нечакана перавялі пад хатні арышт. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула