Камандзір марпехаў звярнуўся да Папы. Просіць выратаваць людзей з Марыупаля
Камандзір 36-й асобнай брыгады марской пяхоты маёр Сяргей Воліна напісаў ліст Папе Францішку, каб той дапамог выратаваць людзей з Марыупаля.
«Я воін. Я афіцэр, які прынёс прысягу на вернасць сваёй краіне. І я гатовы змагацца да канца. Нягледзячы на большую сілу праціўніка, нягледзячы на нечалавечыя ўмовы на полі бою, пастаянны артылерыйскі і рэактыўны агонь, недахоп вады, ежы і лекаў.
Вы, напэўна, шмат чаго бачылі ў сваім жыцці. Але я ўпэўнены, што вы ніколі не бачылі таго, што адбываецца ў Марыупалі. Бо так выглядае пекла на зямлі.
Данясіце праўду свету, эвакуюйце людзей і выратуйце іх жыццё ад рук сатаны, які хоча спаліць усё жывое», — напісаў ён.