БЕЛ Ł РУС

Fantástico! «Рэал» вылятаў з Лігі чэмпіёнаў, аднак забіў «Ман сіці» двойчы на апошняй хвіліне асноўнага часу, а пасля перамог у авертайме

5.05.2022 / 0:52

Nashaniva.com

Аўтар дубля Радрыга з'явіўся на полі толькі ў сярэдзіне другога тайма, аднак паспеў выратаваць іспанцаў ад, падавалася, непазбежнай паразы. Тады як у экстра-тайме Карым Бензема ўвогуле аформіў трыумф Мадрыда.

Карым Бензема паўтарыў рэкорд выніковасці Крышціяну Раналду ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Фота: Uefa.com

Гол Рыяда Марэза на 73-й хвіліне скіраваў «Санцьяга Бернабэў» у эмацыйную бездань, а сусветныя медыя пачалі засыпаць алжырца кампліментамі. Маўляў, чалавек, які зараз зрабіў агульны лік паўфінала 5:3 на карысць «Сіці», — незаўважны герой усяго сезона «гараджан». Тады як на самой справе ўнёсак паўабаронцы немагчыма пераацаніць.

24 goals in all competitions for Man City this season ⚽️

Riyad Mahrez's left foot is magic #UCL pic.twitter.com/NFNvVHzKY5

— MailOnline Sport (@MailSport) May 4, 2022

Трапны стрэл стаў для футбаліста 24-м ва ўсіх турнірах сезона, што вывела яго на другі радок у табелі эфектыўнасці прадстаўнікоў англійскага футбола. Болей за 30 разоў за год з гульцоў Прэм'ер-лігі адзначаўся толькі Махамед Салах, але геній егіпцяніна ўжо даўно прызнаны светам. Тады як Марэз заўсёды заставаўся ў ценю.

Парадокс, але там жа ён апынуўся і пасля заканчэння паўфінала серады. Хаця сыходзіў з поля пры ракіроўцы на Фернандынья пад воплескі гасцявой трыбуны. Свята, славу і пуцёўку ў фінал у алжырца з паплечнікамі адабраў Радрыга.

HISTORIC.

Rodrygo becomes the first player to score twice in the 90th minute of a Champions League knockout match ⚽️⚽️#UCL pic.twitter.com/cSrfAy9BSM

— UEFA Champions League (@ChampionsLeague) May 4, 2022

Форвард «Рэала» з'явіўся на полі толькі на 69-й хвіліне — і фінальны адрэзак другога тайма быў незаўважны. А канвертуй Джэк Грыліш яшчэ пару сваіх галявых момантаў у галы пад заслону супрацьстаяння, пра бразільца, мабыць, увогуле ніхто б не згадаў. Аднак паўабаронца зборнай Англіі схібіў, тады як Радрыга сарваў банк.

Спачатку на 90-й, а пасля і на 91-й хвілінах ён прабіў суайчынніка Эдэрсана. І калі напачатку ягоны поспех «Рэалу» анічога, акрамя суцяшэння, не нёс, то паўторны поспех актываваў авертайм.

Там у «Сіці» шанцаў ужо не было, бо мадрыдскі клуб у складаных ды пагранічных сітуацыях абавязкова прыцягвае да сябе ўдачу. Так склалася гістарычна — так сцвердзілася і ў сучаснасці. На 95-й хвіліне «бланкас» атрымалі права на пенальці, які бездакорна рэалізаваў Карым Бензема. Мяч стаў для француза 10-м у гэтым плэй-оф, што паўтарыла рэкорд Крышціяну Раналду сезона-2016/17.

43 goals in 43 official games with Real Madrid this season. 15 goals in 11 Champions League games this season. ⚪️⭐️ #UCL

Don Karim Benzema.

Incredible. pic.twitter.com/VJesnoJOUc

— Fabrizio Romano (@FabrizioRomano) May 4, 2022

Але куды больш важным і для ветэрана, і для яго паплечнікаў было тое, што гол аказаўся пераможным. У час, які заставаўся да фінальнага свістка, лік не змяніўся. За што, дарэчы, Мадрыд павінен дзякаваць свайму брамніку: сэйвы Куртуа дазволілі гаспадарам прабіцца-такі ў фінал.

Там «Рэал» сустрэнецца з яшчэ адной англійскай камандай, «Ліверпулем». Матч адбудзецца на парыжскай арэне «Стад дэ Франс» 28 траўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула