The Moscow Times: Расія адрэпеціравала тактычны ядзерны ўдар па Еўропе
У Калінінградскай вобласці ў сераду адбыліся вучэнні комплексаў «Іскандэр». Здольныя страляць як крылатымі, так і балістычнымі ракетамі, у тым ліку з ядзернай боегалоўкай, «Іскандэры» выканалі электронныя адзіночныя і групавыя пускі, паведаміла прэс-служба Заходняй ваеннай акругі.
Цэлямі былі пускавыя ўстаноўкі, аэрадромы, тэхніка і камандныя пункты «умоўнага саперніка». Пасля пускаў разлікі Балтыйскага флоту «адпрацавалі дзеянні ва ўмовах радыяцыйнага і хімічнага заражэння мясцовасці».
Заяўленая далёкасць «Іскандэраў» — 500 кіламетраў, што дазваляе ім з Калінінградскай вобласці накрыць заходнюю Украіну, Польшчу, усе балтыйскія краіны, дастаць да Швецыі і ўсходняй Германіі, уключаючы Берлін, адзначае The Moscow Times.
Усё гэта адбываецца на фоне заяваў найвышэйшых расійскіх чыноўнікаў, уключаючы Уладзіміра Пуціна, што Расія ў пэўнай сітуацыі можа і гатовая выкарыстаць ядзерную зброю, а таксама ажыўлення з гэтай нагоды расійскай прапаганды.