БЕЛ Ł РУС

Разведка Брытаніі: Лукашэнка спрабуе пазбегнуць непасрэднага ўдзелу ў поўнамаштабнай вайне Расіі супраць Украіны

16.05.2022 / 10:34

Nashaniva.com

Беларускія войскі непасрэдна не ўцягнутыя ў вайну Расіі супраць Украіны, і Аляксандр Лукашэнка спрабуе пазбегнуць у ёй удзелу, заявіла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі са спасылкай на звесткі сваёй разведкі.

Фота: Дзмітрый Бялецкі

Пасля вучэнняў на пачатку мая Беларусь абвясціла аб разгортванні сіл спецыяльных аперацый уздоўж мяжы з Украінай.

«Прысутнасць беларускіх сіл ля мяжы, імаверна, зафіксуе ўкраінскія войскі, таму яны не могуць разгортвацца для падтрымкі аперацый на Данбасе», — адзначаюць у брытанскай разведцы.

Падкрэсліваецца, што на сёння беларускія сілы не былі непасрэдна ўцягнутыя ў канфлікт. Але тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася ў якасці плацдарма для першапачатковага наступу РФ на Кіеў і Чарнігаў. Таксама з Беларусі Расіяй наносяцца ракетныя ўдары.

«Лукашэнка, імаверна, балансуе на мяжы падтрымкі расійскага ўварвання і жадання пазбегнуць непасрэднага ваеннага ўдзелу з-за рызыкі заходніх санкцый, помсты ўкраінцаў і магчымай незадаволенасці беларускіх войскаў», — падсумавалі ў разведцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула