БЕЛ Ł РУС

«Стала сумна» — паведаміў пра тэракт

16.05.2022 / 12:5

Nashaniva.com

Ад нуды нецвярозы жыхар Гродна паведаміў у газавую службу аб тэракце, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«44-гадовы мужчына знаходзіўся ў сябе дома ў стане алкагольнага ап’янення. Грамадзяніну стала сумна і ён патэлефанаваў на лінію 104. Спецыялістам газавай службы ён паведаміў пра тое, што рыхтуецца тэракт і ў доме па вуліцы Пралетарскай закладзенае выбуховае прыстасаванне», — распавялі ў міліцыі.

Пры праверцы дома ніякіх выбухованебяспечных рэчываў выяўлена не было.

Дзеянні грамадзяніна былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула