БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Аляксандр Палівода выйшаў на волю

20.05.2022 / 10:48

Nashaniva.com

22-гадовы палітвязень 19 мая цалкам адбыў свой тэрмін на «хіміі» і выйшаў на волю.

Аляксандр — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны на адзін год «хіміі» па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК), нагадваюць праваабаронцы.

Паводле абвінавачвання, у студзені 2021 года Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе. З 20 мая 2021 года ён адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №48.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула