БЕЛ Ł РУС

У Польшчы правядуць эксперымент з безумоўным базавым даходам

20.05.2022 / 12:48

Nashaniva.com

Безумоўны базавы даход вырашылі пратэсціраваць у Польшчы. Эксперымент будзе доўжыцца два гады і пройдзе ў паўночных рэгіёнах Варміі і Мазурах, якія мяжуюць з Расіяй.

Пяць тысяч чалавек будуць атрымліваць па 1300 злотых на месяц, гэта каля 300 даляраў.

Для атрымання безумоўнага базавага даходу не трэба будзе адпавядаць ніякім крытэрыям — не важна, багаты чалавек ці бедны, працуе ён ці не, паведамляе TVN24.

Эксперымент абмежаваны толькі тэрытарыяльна, паколькі даследчыкі хочуць змадэляваць, як выглядала б грамадства, у якім кожны атрымлівае безумоўны базавы даход.

Раней такія эксперыменты праводзіліся ў іншых краінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула