БЕЛ Ł РУС

Часцей, чым размовы з Макронам. Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 23 мая

20.05.2022 / 13:57

Nashaniva.com

Аднак Лукашэнка вылецеў у Сочы ўжо сёння.

Фота: AP

«Першы накіраваўся з рабочым візітам у Расію. У Сочы адбудуцца перамовы з Уладзімірам Пуціным» — напісаў тэлеграм-канал Пул першага.

Разам з тым Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца ў панядзелак, 23 мая.

«На панядзелак запланаваная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Па яго словах, гэта будзе двухбаковы кантакт, пра які яны дамовіліся ў Маскве 16 мая падчас юбілейнага саміта АДКБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула