БЕЛ Ł РУС

Расія праводзіць вучэнні з ядзернымі комплексамі: задзейнічана больш за сто адзінак тэхнікі

1.06.2022 / 8:6

Nashaniva.com

Вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць вывад узбраення на палявыя пазіцыі, марш да 100 км і іншыя задачы.

Расія праводзіць вучэнні з выкарыстаннем аўтаномных пускавых установак стратэгічных ракетных комплексаў «Ярс». Пра гэта расійскім СМІ паведамілі ў Мінабароны РФ.

«У Іванаўскай вобласці аўтаномныя пускавыя ўстаноўкі рухомага грунтавога ракетнага комплексу «Ярс» Тэйкаўскага злучэння Ракетных войск стратэгічнага прызначэння здзяйсняюць інтэнсіўныя манеўраныя дзеянні на маршрутах баявога патрулявання ў рамках вучэнняў», — заявілі ў ваенным ведамстве.

Адзначаецца, што ў вучэннях задзейнічана каля тысячы вайскоўцаў РВСП, а таксама звыш ста адзінак тэхнікі.

Паводле афіцыйнай заявы, вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць пытанні вываду ракетных комплексаў на палявыя пазіцыі, здзяйсненне маршу да 100 км, арганізацыю маскіроўкі і іншыя задачы. Таксама яны знішчаць умоўных дыверсантаў, якія па легендзе заклалі на шляху руху калоны дыстанцыйнае выбуховае прыстасаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула