БЕЛ Ł РУС

Турцыя, Італія і Кіпр адмянілі кавідныя абмежаванні для турыстаў

1.06.2022 / 9:22

Nashaniva.com

З 1 чэрвеня шэраг краін адмяніў апошнія кавідныя абмежаванні на ўезд, піша reform.by.

Фота: pixabay.com

Цяпер у Італію турысты могуць патрапіць без кавідных сертыфікатаў, даведак аб перанесенай хваробе або вынікаў ПЛР-тэстаў.

Кіпр таксама не будзе патрабаваць прадастаўлення сертыфікатаў аб вакцынацыі, даведак аб перанесеным захворванні або вынікаў ПЛР-тэстаў ад турыстаў, якія прыбываюць у аэрапорты Ларнакі, Пафаса і марскія парты.

Турцыя таксама з 1 чэрвеня зняла патрабаванне аб наяўнасці ПЛР-тэста. У краіне адмененае нашэнне масак. Яно застаецца абавязковым толькі ў медыцынскіх установах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула