Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Малдовы
«Адбылася практычная размова», — паведаміў Франак Вячорка
«Гэтая сустрэча нарэшце адбылася! Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. Была цёплая, сяброўская, але практычная размова. Неўзабаве будуць і канкрэтныя вынікі. Пабачыце!» — напісаў у сябе ў Фэйсбуку дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.