БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзенскім раёне ўтапіліся жанчына і дзіця

27.06.2022 / 23:2

Nashaniva.com

Ва Уздзенскім раёне знайшлі целы тапельцаў: 48-гадовай жанчыны і 7-гадовага хлопчыка. Папярэдне ўстаноўлена, што яны пайшлі купацца і ўтапіліся, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

27 чэрвеня ў рацэ Вуса ў Уздзенскім раёне мясцовы жыхар знайшоў цела жанчыны. Пры высвятленні абставінаў яе гібелі ў вадзе таксама выявілі цела дзіцяці.

Папярэднім следствам вызначана, што днём 26 чэрвеня 48-гадовая жанчына разам з 7-гадовым хлопчыкам, які знаходзіўся пад яе апекай, пайшлі купацца і патанулі. Целы загінулых дасталі з вады работнікі МНС.

Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула