БЕЛ Ł РУС

Кіберпартызаны выклалі размовы сілавікоў раніцай пасля пасадкі самалёта Ryanair і затрымання Пратасевіча

22.07.2022 / 18:9

Nashaniva.com

У чарговым зліве перамоваў сілавікоў гучаць імёны канкрэтных асобаў, якія выконвалі задачу па затрыманні Пратасевіча ў аэрапорце. Аўдыязапісы зробленыя раніцай 24 мая 2021 года. У размовах удзельнічаюць Дудчык Сяргей Мікалаевіч са Штаба МУС, Халецкі Віталь Леанідавіч — дзяжурны ГУБАЗіК і Гайко Артур Сяргеевіч — старшы оперупаўнаважаны па АУС ГУБАЗіК.

Гэтыя запісы, як сцвярджаюць «Кіберпартызаны», даказваюць, што затрыманне было спланаванае. Пакуль кадэбэшнікі кіравалі пасадкай самалёта, супрацоўнікі ГУБАЗіКа рыхтаваліся да затрымання.

Для затрымання першапачаткова было сфармавана 2 групы. У адной з іх знаходзілася кіраўніцтва, а другая выязджала непасрэдна на затрыманне.

Пасля затрымання Пратасевіча не адразу адвезлі ў СІЗА, яго цэлую ноч дапытвалі. Артур Гайко раніцай паведамляе Сяргею Дудчыку, што Пратасевіч дагэтуль на допыце. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула