БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўдарылі яшчэ па адным ключавым мосце каля Херсона

23.07.2022 / 10:30

Nashaniva.com

Сёння ўначы ўкраінскія войскі нанеслі дакладны ўдар па мосце цераз раку Інгулец у Дар’еўцы. Гэта адзіны мост на прамой дарозе з Херсона да Кахоўскай дамбы.

Раней украінцы нанеслі высокадакладныя ўдары па Антонаўскім мосце цераз Дняпро.

Трэці мост ёсць у Снегуроўцы, але гэта амаль на лініі фронту, у межах дасяжнасці палявой артылерыі.

Разбурэнне двух мастоў — у Дар’еўцы і Антонаўскага — адрэзала б расійскую групоўку ў Херсоне і зрабіла яе адступленне прадвызначаным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула