У Барысаве затрымалі журналіста Анатоля Букаса
8.08.2022 / 19:51
У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса і ягоную жонку. Як стала вядома Беларускай асацыцыі журналістаў, сёння ўдзень на стаянцы іх з машыны выцягнулі сілавікі. Пасля гэтага дома ў Букасаў прайшоў ператрус.
Падчас затрымання ад сілавікоў гучалі абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што заўтра над Анатолем пройдзе суд. Жонку Букаса вызвалілі, паведамляе «Вясна».