БЕЛ Ł РУС

Турцыя пачала сваю «спецаперацыю» ў Сірыі

17.08.2022 / 1:1

Nashaniva.com

Яна скіраваная супраць курдскіх ваенізаваных фармаванняў на сумежным баку. 

Турэцкая вайсковая калона ўжо ўвайшла ў горад Афрын на паўночным захадзе Сірыі. Паведамляюць, што цяпер турэцкія войскі ўступілі ў бой з курдскімі фармаваннямі, авіяцыя Турцыі таксама актыўна наносіць удары.

Таксама паведамляюць, што Турцыя нанесла артылерыйскія ўдары па вайсковым аэрадроме Мінак у паўночнай сельскай мясцовасці Алепа.

Жыхарам памежных з Сірыяй рэгіёнаў Турцыі абвешчана пра пачатак аперацыі пры дапамозе сродкаў гучнай сувязі. Улады просяць турэцкіх грамадзян заставацца ў гэты перыяд дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула