БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць новую інфекцыйную бальніцу

17.08.2022 / 8:17

Nashaniva.com

У сталіцы пабудуюць новую інфекцыйную бальніцу. Эскізны праект гэтай клінікі практычна гатовы, пра гэта распавяла старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, паведамляюць «Мінск-навіны».

— Плануецца, што будынак новай інфекцыйнай бальніцы размесціцца на вул. Шаранговіча — насупраць дзіцячай «інфекцыйнай», — адзначыла Алена Богдан.

— Гэта будзе сучасная медыцынская ўстанова з добра абсталяванай дыягнастычнай, лабараторнай базай. Мы трохі павялічым ложкавы фонд (колькасць месцаў), зробім асобны блок для пацыентаў з асабліва небяспечнымі інфекцыямі. У перспектыве, спадзяваюся, гэта будзе Мінскі навукова-практычны цэнтр інфекцыйных хвароб.

Таксама старшыня камітэта па ахове здароўя растлумачыла, чаму было прынятае рашэнне аб будаўніцтве новай бальніцы:

«Сёння гарадская інфекцыйная клінічная бальніца размешчаная на вул. Крапоткіна, у старых будынках, даволі моцна раскіданых па тэрыторыі бальніцы. І мы сёння не можам на плошчы, якая ёсць у клінікі, укараніць усё, што нам хочацца. Гэта тычыцца лабараторнага забеспячэння, новых боксавых палат. І дыягнастычны блок хочацца іншы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула