БЕЛ Ł РУС

У Зябраўцы мужчына ганяўся з цаглінай за будаўнікамі

17.08.2022 / 9:54

Nashaniva.com

Мужчыну не спадабалася, як у яго кватэры ўсталявалі каналізацыйныя трубы. Ён узяў цагліну і пачаў ганяцца за будаўнікамі, паведамляе выданне «Маяк».

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі па выкліку работнікаў будаўнічай арганізацыі, выявілі парушальніка спакою ў яго кватэры. Знаходзячыся ў неадэкватным стане, мужчына спачатку пачаў стукаць швабрай па сценах і столі, а потым кінуўся з ёй на супрацоўніка міліцыі. Пасля гэтага на хулігана надзелі кайданкі.

За напад на супрацоўніка міліцыі ў дачыненні да грамадзяніна распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула