БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў заклікаў еўрапейцаў зрынаць урады, якія падтрымліваюць Украіну

18.08.2022 / 17:19

Nashaniva.com

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў звярнуўся да еўрапейцаў і заклікаў іх зрынаць свае ўрады дзеля газу і ацяплення ў дамах.

Чыноўнік заявіў, што большасць жыхароў Еўропы «не страціла здаровы сэнс» і нібыта хоча аднавіць ранейшыя адносіны з Расіяй, але гэтаму перашкаджаюць «дэбілаватыя палітыкі, ашалелыя палякі, жабракі прыбалты і фіны, якія бягуць у НАТА».

«Дзейнічайце, еўрапейскія суседзі! Не маўчыце. Заклікайце сваіх недарэк да адказу. І мы вас пачуем. Выгада відавочная — зімой у кампаніі з Расіяй значна цяплей і камфортней, чым у ганарлівай адзіноце з выключанай газавай плітой і халоднай батарэяй», — напісаў экс-прэзідэнт Расіі.

Мядзведзеў ад пачатку вайны Расіі з Украінай у расійскім кіраўніцтве адмыслова пазіцыянуе сябе як адзін з найбольшых «ястрабаў», рэгулярна выступаючы з рэзкімі і агрэсіўнымі заявамі на адрас Захаду. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула