Латвія закрывае ўезд для расіян — нават калі ў іх ёсць шэнгенскія візы
Пра гэта заявіў сёння раніцай кіраўнік МЗС краіны Эдгарс Рынкевічс. У першую чаргу, гэтая пастанова накіраваная супраць турыстаў з Расіі, якія выкарыстоўваюць краіны Балтыі і Фінляндыю для транзіту ў астатнія краіны Еўропы.
Днём раней такое ж рашэнне прыняла Эстонія. За поўную забарону на ўезд (за выключэннем наведвання сваякоў і па гуманітарных візах) таксама выступаюць Літва і Польшча.
6 верасня Еўракамісія агулам зацвердзіла прапанову аб поўным спыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй. Гэта азначае, што кошт віз і тэрміны іх афармлення значна павялічацца, а выдача віз для турыстычных мэт стане апошнім прыярытэтам консульстваў краін Еўропы ў РФ.