Можа з'явіцца прамы рэйс Мінск — Мурманск
Прамы авіярэйс Мінск — Мурманск можа быць адноўлены. Пра гэта заявіў па выніках свайго візіту ў беларускую сталіцу губернатар Расійскай вобласці Андрэй Чыбіс.
Пытанне авіязносін абмяркоўвалася з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
«Яшчэ адным важным пунктам парадку рабочай сустрэчы стала рашэнне аб сумеснай прапрацоўцы арганізацыі прамых авіязносін паміж Мінскам і Мурманскам», — цытуе Чыбіса «Інтэрфакс».
Да гэтага гаворка аб прамым рэйсе ішла ў 2018 годзе.