БЕЛ Ł РУС

Украіна запатрабуе ад Расіі рэпарацый на 300 мільярдаў даляраў

9.09.2022 / 15:28

Nashaniva.com

Украіна запатрабуе ад РФ у якасці рэпарацый не менш за 300 млрд даляраў, заявіў міністр юстыцыі Дзяніс Малюска ў інтэрв'ю выданням медыягрупы Funke.

На Генасамблеі ААН Кіеў збіраецца дамагчыся прыняцця рэзалюцыі, на якой у далейшым павінна грунтавацца стварэнне міжнароднага механізму кампенсацыі шкоды.

Пры гэтым, паводле яго слоў, сума шкоды, панесеная краінай ад поўнамаштабнага расійскага ўварвання, ацэньваецца значна вышэй, а згаданая сума адпавядае актывам Банка Расіі ў краінах G7, замарожаным у рамках санкцый, піша агенцтва dpa.

Малюська запатрабаваў доступу да гэтых сродкаў, а таксама да замежных актываў расійскіх дзяржпрадпрыемстваў і канфіскаванай уласнасці расійскіх алігархаў.

Нямеччына таксама павінна даць інфармацыю пра тое, колькі расійскіх актываў размешчана ў краіне, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула