БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі будзе каштаваць першы беларускі ноўтбук 

12.09.2022 / 8:26

Nashaniva.com

«Беларускі» ноўтбук, які паказваў школьнікам Лукашэнкі, збіраюцца прадаваць па цане ад 1300 рублёў.

Калі гэта здарыцца, невядома. Але ў сюжэце БТ было заяўлена, што столькі будзе каштаваць камп’ютар з дыяганаллю экрана 15,6 цаляў і што цана будзе залежаць ад «начынкі». Ніякіх іншых тэхнічных характарыстык у сюжэце не прыводзілася. 

Нагадаем, што 1 верасня падчас «адкрытага ўроку» Лукашэнка паказаў падлеткам ноўтбук «Гарызонт». Беларускага ў ім, па ягоных словах, было толькі 12%. 

Па сюжэце БТ незразумела, што з кампанентаў зроблена ў Беларусі. Як сцвярджае інжынер-канструктар прадпрыемства, яны засвоілі друкаваныя платы і кабельныя злучэнні. Долю лакалізацыі збіраюцца павялічыць за кошт вытворчасці карпусоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула