БЕЛ Ł РУС

22-гадовая касірка прыдумала хітрую схему выкрадання грошай з касы

12.09.2022 / 9:55

Nashaniva.com

У сталічнай краме не далічыліся 32 тысяч рублёў. Аператыўнікі АБЭЗ Савецкага РУУС высветлілі, што да ўзнікнення буйной нястачы прывялі дзеянні 22-гадовай прадавачкі.

Цягам года дзяўчына адпускала тавары па іх рэальнай цане, а ў касу ўносіла звесткі, якія шматкроць зніжалі кошт рэалізаванага. Розніцу забірала сабе. Агульная сума шкоды склала больш за 32 тысячы рублёў.

Заведзеная крымінальная справа за прысваенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула