БЕЛ Ł РУС

Украінскае камандаванне: Расійскія падраздзяленні спрабуюць весці перамовы з УСУ аб здачы зброі

12.09.2022 / 11:31

Nashaniva.com

Расійскія падраздзяленні спрабуюць весці перамовы з Узброенымі сіламі Украіны аб здачы зброі, заявіла кіраўнік аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны Поўдня Украіны Наталля Гумянюк.

«Яны спрабуюць весці перамовы аб умовах таго, як яны складуць зброю і пяройдуць пад эгіду міжнароднага гуманітарнага права», — заявіла Гумянюк.

Паводле яе слоў, афіцэры гэтых падраздзяленняў атрымалі задачу пакідаць пазіцыі любым спосабам, які да таго часу будзе даступны акупантам. Расійскія вайскоўцы могуць вярнуцца назад да сваіх або скласці зброю і «выйсці з баявой гульні», бо акупанты дагэтуль успрымаюць гэта як «спецаперацыю».

Пацвярджэнняў з расійскага боку пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула