БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Крыма: На паўвостраве растуць праўкраінскія настроі

12.09.2022 / 19:3

Nashaniva.com

Сяргей Аксёнаў, прызначаны Масквой кіраваць Крымам пасля анексіі паўвострава, запісаў відэазварот, у якім пагражае крымінальным пакараннем крымчанам, якія «выходзяць на публічныя мерапрыемствы, спяваюць гімн Украіны і выкрыкваюць нацыяналістычныя лозунгі».

Сяргей Аксёнаў

Паводле яго слоў, у апошні час падобныя відэазапісы сталі з'яўляцца ў інтэрнэце.

«На грамадскіх мерапрыемствах скандуюць нацыяналістычныя лозунгі, спяваюць гімны, асабліва ў перыяд спецыяльнай ваеннай аперацыі. Гэта будзе карацца ў крымінальным парадку — і арганізатары, і ўдзельнікі», — заявіў Аксёнаў.

Паводле яго слоў, за такія дзеянні можна пазбавіцца працы ці страціць права займацца бізнэсам у Крыме.

«Не любіце нашу краіну — едзьце ў тую, якую любіце», — сказаў Аксёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула